информация   афиша   песни   юбилей   поэзия   проза   о балете   о музыке   о театре   др.материалы   English
Татьяна Мушинская - поэтесса, прозаик, балетный критик, журналистка
Татьяна Мушинская

Здравствуйте, дорогие друзья!
Добро пожаловать на личный сайт Татьяны Мушинской!
25 ЛЕТ В БЕЛОРУССКОМ ИСКУССТВЕ
Татьяна Мушинская родилась в Минске. Окончила факультет журналистики Белорусского государственного университета. Член Союза белорусских писателей и Союза журналистов Беларуси. Пишет на белорусском и русском языках. Лауреат премии республиканских журналов "Беларусь", "Маладосць" и "Беларуская думка". Обладатель диплома «За пашырэнне ведаў пра тэатр Беларусі» Комиссии Республики Беларусь по делам ЮНЕСКО (2008).

• подробнее • in English •


Век маладосці

Фотоальбом

Рэцэнзіі

Творчымі вечарамі паэтэсы Таццяны Мушынскай сёння нікога не здзівіш. Апошнім часам яна іх ладзіць штогод, таму цяперашні быў сёмым. На гэты раз віноўніца ўрачыстасці не толькі “замахнулася” на Вялікую залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі (якую, між іншым, ужо скарала), але і сабрала самы, бадай, прадстаўнічы “бамонд” — як сярод публікі, так і, галоўнае, сярод саміх удзельнікаў праграмы. Канцэрт ладзіўся да 25-годдзя творчай дзейнасці паэтэсы і журналісткі і стаў магчымым дзякуючы спецыяльнай стыпендыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і яго арганізацыйнай падтрымцы.
У першым аддзяленні на сцэне “валадарыў” Дзяржаўны камерны хор Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, які разам з выступленнямі Т.Мушынскай склаў своеасаблівую паэтычна-музычную кампазіцыю. Сярод яе “частак” асабліва вылучаліся “Адам і Ева” Віктара Кажухара і “Анёл” Алены Атрашкевіч — цудоўным адчуваннем харавой фактуры, разнастайнасцю кампазітарскіх прыёмаў. Другое аддзяленне было аддадзена Акадэмічнаму хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі на чале з Вольгай Янум.
Ды ўсё ж у цэнтры ўвагі, вядома, апынуліся не проста музычныя творы на вершы Т.Мушынскай (за апошняе дзесяцігоддзе іх напісана больш за 200), а менавіта прэм’еры, як бывае на ўсіх без выключэння вечарынах паэтэсы. Ды ўсё ж на гэты раз, дзякуючы новым творам Аліны Безенсон і Алены Атрашкевіч, слухачы са здзіўленнем “наведалі” Венецыю, Рым, “пяскі Егіпецкай зямлі”, “пабываўшы ў гасцях” у Клеапатры. Дый называлася праграма адпаведна: “Я вандрую па стагоддзях...” — гэтак жа, дарэчы, як і паэтычны зборнік Т.Мушынскай 1998 года.
Раптам падумалася: можа, паэтэса і сапраўды паспела павандраваць не толькі па ХХ і ХХІ стагоддзях, але і па нейкіх паралельных часавых вымярэннях? І менавіта ў гэтым — прычына яе неверагоднага творчага плёну? Бо яна — аўтар ажно 15-ці кніг, прычым самых разнастайных. Сярод яе твораў — не толькі вершаваныя зборнікі, але і аповесці, казкі, дакументальная проза, шматлікія п’есы, сцэнарыі, балетныя і оперныя лібрэта, больш як паўтысячы артыкулаў, прысвечаных харэаграфіі, музыцы і музычнаму тэатру”.
Надзея Бунцэвіч. Сола паралелей і мерыдыянаў. Газета “Культура”. 28.02- 06.03 2009

***
Магілёўская гарадская капэла, мастацкім кіраўніком і дырэктарам якой ад пачатку стварэння калектыву з’яўляецца дырыжор Сяргей Лішчэнка, на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў капэла знаёміць слухачоў горада і вобласці з лепшымі ўзорамі музычнай класікі, а таксама найбольш цікавымі творамі сучасных беларускіх кампазітараў.
Нядаўна ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава аркестр, хор і салісты калектыву пад кіраўніцтвам С.Лішчэнкі прэзентавалі творы вядомага беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч, напісаныя ёю на вершы паэтэсы Таццяны Мушынскай. З імі калектыў звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Праграма шключыла розныя жанры: арыгінальныя апрацоўкі беларускіх народных песень, рамансы ў выкананні салістаў Аксаны Юрчанкі і Дзмітрыя Радзевіча (партыя фартэпіяна -- Алена Касаткіна), акапэльныя творы для жаночага і змешанага хору.
Але сапраўднай эмацыйнай і сэнсавай кульмінацыяй вечарыны зрабілася выкананне маштабнага, дзевяцічасткавага музычнага твора, вакальна-сімфанічнай паэмы «Кахаю…», напісанай А.Атрашкевіч на вершы Т.Мушынскай у 2002–2004 гг. Яна двойчы выконвалася ў Мінску Дзяржаўным камерным хорам. Але калі ў сталіцы быў увасоблены толькі клавір (хор спяваў у суправаджэнні фартэпіяна), дык магіляўчане годна ўвасобілі і партытуру. Камерны, а па сутнасці, малы сімфанічны аркестр, хор і салісты Алена Макаранка і Дзмітрый Радзевіч здолелі перадаць усю трапятліва-маляўнічую прыгажосць аркестравых і харавых фарбаў, меладыйнае багацце сачынення, увасобілі гісторыю ўзаемаадносін Яе і Яго, узнёслую гісторыю кахання, якая адлюстравалася ў гармоніі музыкі і слова.
Ірына Салаўёва. Каханне. Музыка. Вясна. Газета “Літаратура і мастацтва”. 2.04.2010 г.


• Посмотреть все новости в архиве • news in English •


© 2004-2011 Татьяна Мушинская. При цитировании ссылка на http://tam.boot.by обязательна!   Обратная связь
Дизайн: Wiecier Mechaniczny. Aдминистрирование: Aleś Puch.
Hosting provided by PerfoHost: KVM VPS. Unix VPS. Windows VPS. VPN. Domains. Dedicated servers. Colocation.
KVM VPS vs OpenVZ/Virtuozzo vs XEN VPS.